14 кастрычніка стала вядома пераможца аднайменнага конкурсу «Зачаруй казкай». Прэзэнтацыя зборніку аўтарскіх казак прайшла ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы. Аўтарытэтнае журы – рок-музыка і зьбіральнік беларускіх народных казак Алег Хаменка, рэжысэр і актор Васіль Дранько-Майсюк і літаратарка Валярына Кустава вырашылі аддаць першае месца Кацярыне Ганчаровай з «Казкай пра дзяўчыну-зорачку».

Пераможца конкурсу Кася Ганчарова

Пераможца конкурсу Кася Ганчарова

Арганізатары гэтай дабрачыннай акцыі Аксана Іванюк і Аляксандра Літвінчук за месяц атрымалі 74 казкі ад 54 аўтараў.

«Калісьці я з сяброўкай ладзіла падобны конкурс- беларускамоўных вершаў на студэнцкую тэматыку «Незавершанасць» і добра зарумела дзяўчат, калі прыйшла першая казачка — яны скакалі да столі, крычалі ура, бо гэта як дзіця — справа, якой прысвячаеш так шмат часу» – кажа дызайнер зборніку Літвінчук  Паліна.

Арганізатары конкурса

Арганізатары конкурса

У зборнік увайшлі 17 лепшых  твораў.

«4 разы вярстала яго, па розных прычынах. Апошнія 4 дні перад друкам амаль не спалі — самыя прыгатаванні былі))) » – прызнаецца Паліна.

На жаль кніга выдадзена толькі ў 300 асобніках, але добра, што ўсе яны будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы. Прыемна здзівіла ідэя арганізатараў пакінуць зборнікі чорна-белымі і даць волю дзіцячым алоўкам і фламастэрам.

У кожным з нас жыве дзіця, таму і прапаную: не чакаць, а знаёміцца і зачаровываць усіх лепшымі казкамі конкурсу: чытайце тут

Падчас прэзентацыі

Падчас прэзентацыі

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Валера
    Ответить

    Ежище на фотке — просто отпад. Убойно «зачараваны казкай» :):):)
    Правда, может это крыса, а не ёж?
    Но по-любому козырный зверь 🙂

    Thumb up 0 Thumb down 0

    • Когаць Ганна
      Ответить

      Плотно-упитанный мыш?!))))… Специально спросила Полину Литвинчук — сказала что ёж! среднестатистический ёж… увы=)))))

      Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый