Рэкламна — інфармацыйнае агенцтва «Вячерні Брэст» надрукавала серыю падарунковых каляндароў з найпрыгажэйшымі відамі Берасця. Календары на 2011 год увабралі ў сабе лепшыя фотаздымкі вуліцы Савецкай, Берасцейскай Крэпасці і помніка 1000-годдзю Берасця.

Больш за тое — друкары абяцаюць добры кошт і розныя варыянты прадукту. Прыдбаць такую глянцавую рэч можна ў аддзеле рэкламы «Вячэрняга Брэста» па вул. Пушкінскай, 11.

Каляндар

Каляндар

Таксама шукайце берасцейскія календары ў аддзелах пошты, ЦУМе, шапіках «Брэстаблсаюздруку» і ў крамах «Брэсткніга». Даведкі па нумары  26-25-88.

І навошта цяпер валачы за мяжу цяжкія шкляныя бутэлькі берасцейскай гарэлкі, калі лепшы падарунак — каляндар з прыгажосцямі Берасця.

[supsystic-social-sharing id="1"]