Абвешчаны конкурс сацыяльнага плаката і відэаролікаў на тэму актыўнасці моладзі.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, мастакі, аматары крэатыву ды проста жадаючыя праявіць свой творчы патэнцыял.
Працы прымаюцца ў любой тэхніцы выканання:

— handmade (фарбы, калаж, вітраж, графіка, мазайка і г.д.)
— электронны фармат добрай якасці (для друку на фармаце А3)
— відэа.

Працы мусяць быць аўтарскімі, адпавядаць тэматыцы, мець эстэтычны выгляд і змяшчаць кантактную інфармацыю: прозвішча, імя альбо псеўданім, узрост, месца працы ці навучання, нумар тэлефону.

Працы дасылайце на эл. адрас: [email protected], а ручныя працы перадавайце асабіста арганізатарам конкурсу.

Па выніках конкурсу будзе арганізаваная 5-цідзённая выстава, экспазіцыю якой будуць складаць 50 лепшых працаў, якія абярэ аўтарытэтнае журы, таксама будуць вызначаныя 3 пераможцы і 5 намінантаў, якія атрымаюць падарункі.

Апошні тэрмін падачы працаў: 31 кастрычніка 2010 г.

Пытанні і дадатковая інфармацыя — па электронным адрасе: [email protected], альбо на сайце: http://vkontakte.ru/club19957254

шалёны кед

шалёны кед

[supsystic-social-sharing id="1"]