Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
МоладзьЗамежжа

Cемінар “Online-jurnalism” у Любліне

“Дзедзіч” і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя “Новы Стаў” запрашаюць маладых журналістаў недзяржаўных выданняў з Берасцейскай вобласці, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, узяць удзел у міжнародным моладзевым праекце  “Інтэрнэт-журналістыка” (Online jurnalism), які адбудзецца 01-08 кастрычніка 2010г. у Любліне (Польшча). Удзел у праекце бярэ моладзь з Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.

Мэтай праекта з’яўляецца атрыманне ведаў аб сучасных формах і метадах журналісцкай дзейнасці. Падчас 7 дзён побыту удзельнікі пазнаёмяцца з трыма тэмамі: Інтэрнэт-журналістыка, асновы відэа-журналістыкі, Web TV (інтэрнэт-тэлебачанне).

Навучальныя заняткі, а таксама нацыянальныя вечарыны, падрыхтаваныя самімі ўдзельнікамі (беларускай, польскай і нямецкай групамі), дыскатэкі, экскурсіі па Любліне, актыўны адпачынак дапамогуць удзельнікам прасцей знайсці агульную мову.

Умовы ўдзелу

Для ўдзелу ў праекце запрашаюцца:
– маладыя журналісты з Берасцейскай вобласці (18-26 гадоў),
– альбо маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія жывуць у Берасцейскай вобласці і цікавяцца журналістыкай, асабліва інтэрнэт-журналістыкай (вядуць блогі, інтэрнэт-старонкі, і да т.п.).
– Акрамя гэтага, для эфектыўнага ўдзелу неабходна свабоднае валоданне адной з наступных моў: польская, ангельская альбо нямецкая.
– Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца дасланне разам з заяўкай на ўдзел Вашай асабістай (ці ў суаўтарстве) лепшай журналісцкай працы, выкананай на працягу 2010 г. (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яна не была нідзе апублікаваная.

Арганізатары забяспечваюць усім удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд. Праезд з Берасця да Любліна каштуе каля 30.000 беларускіх рублёў.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 19 верасня.

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце “Інтэрнэт-журналістыка”
І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1” да “5”):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. Узнагароды за адукацыю, адзнакi, iмянныя стыпендыi, пачатковыя стажыроўкi:
4. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
5. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
6. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у СМІ ці ў грамадскай арганiзацыi – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
7. Як вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
8. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
9. Ці далучылі Вы да заяўкі Вашу асабістую (ці ў суаўтарстве) лепшую журналісцкую працу?

Заяўкі без дададзенай Вашай асабістай (ці ў суаўтарстве) лепшай журналісцкай працы разглядацца не будуць.

Чакаем вашых заявак на адрас [email protected] да 19 верасня!!!

Еўрапейскі дом сустрэч (Насутаў, Польшча)

Еўрапейскі дом сустрэч (Насутаў, Польшча)

Праграма заняткаў:

ІНТЭРНЭТ-ЖУРНАЛІСТЫКА

Канчатковым вынікам гэтай сесіі будзе блог на тэму праблем адукацыі ў нашым рэгіёне.

1. Як пісаць для Інтэрнэта і як на радыё.
– правілы пошуку і збору навінаў,
– правілы рэдагвання інфармацыйных стужак
– уменне пісаць тэксты: прэс-рэліз, артыкул, анонс, навіна
2. Запіс і мантаж радыё-інтэрв’ю.
– запіс і рэдагаванне аўдыё-файлаў
– метады радыё-інтэрв’ю
3. Ствараем web-блог.
– стварэнне блога з дапамогай WordPress.
4. Як працаваць з камерай і мікрафонам?
– Асноўныя налады відэакамеры і запіс кароткіх відэа-інтэрв’ю

АСНОВЫ ВІДЭА-ЖУРНАЛІСТЫКІ

Канчатковым вынікам гэтай сесіі будзе кароткі відэарэпартаж на любую выбраную удзельнікамі тэму

1. Праца з камерай.
– асновы працы з камерай
– планы і эпізоды
– баланс белага, рэзкасць, кантраст
– Запіс відэа-матэрыялу для рэпартажу пра Акадэмію Злота 9
– кампазіцыя вобразу
– запіс відэа для рэпартажу
2. Мантаж відэаматэрыялаў.
– рэдагаванне і мантаж відэа
– напісанне off-тэксту
– запіс off-тэксту
– агучванне відэа-матэрыялу

КАМАНДА Web TV (інтэрнэт-тэлебачання)

Канчатковым вынікам гэтай сесіі будуць падрыхтаваныя і запісаныя тэледэбаты па любой тэме, абранай удзельнікамі семінара

1. Рыхтуемся да асвятлення дэбатаў.
– падрыхтоўка да асвятлення дэбатаў
– стварэнне плана работы і канцэпцыі дэбатаў
– рэклама дэбатаў у інтэрнэце
– знаёмства з абсталяваннем, якое мы выкарыстоўваем у дэбатах
2. Асновы працы з камерай.
– тэорыя і падрыхтоўка да працы ў якасці аператара
– рэклама дэбатаў праз блог.
3. Перадача (Broadcast).
– мабільная студыя, як яна працуе
– падрыхтоўка графічных элементаў для дэбатаў
– падзел роляў у медыя-групе.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *