Вызначана пераможца конкурса фотаздымкаў «Міс «Дзедзіч». Сезон: лета-2010″. Ёй стала студэнтка БрДУ Кацярына Шэлест.
Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце.

Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш­карты на 2 Gb і публікацыяй фотаздымка на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі  “Дзедзіч” “У кантакце”. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрасіў сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу.

Удзел у галасаванні ўзялі 235 чалавек. Большасць з іх аддалі перавагу фотаздымкам Кацярыны Шэлест, якая і стала пераможцам першага ў гісторыі «Дзедзіча» конкурса фотаздымкаў.
Кацярыне 20 год. Яна перайшла на 3­-ці курс гістарычнага ф­-та БрДУ. Цікавіцца харэаграфіяй, замежнымі мовамі. Мае шмат сяброў у розных краінах свету і не крыўдзіцца, калі ў яе прысутнасці распавядаюць показкі пра бландынак.

У перадапошні дзень лета на сядзібе «Дзедзіча» яна атрымала прыз і дыплом за перамогу ў конкурсе.

З.Ы. Для тых, хто не паспеў паўдзельнічаць у конкурсе, паведамляем, што праз месяц будзе абвешчаны новы конкурс фотаздымкаў «Міс Дзедзіч. Сезон: восень­-2010», пераможца якога таксама атрымае каштоўны прыз і фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Кацярына Шэлест. 20 год, студэнтка гістарычнага факультэта БрДУ

Кацярына Шэлест. 20 год, студэнтка гістарычнага факультэта БрДУ


[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый