Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Моладзь

Міс Дзедзіч. Сезон: лета-2010

Напрыканцы вучэбнага года сябры “Дзедзіча”, студэнты берасцейскіх навучальных устаноў вырашылі зрабіць для сваіх прыгожых аднагрупніц падарунак і адкрылі фотаконкурс Міс “Дзедзіч” у сваёй суполцы на сайце папулярнай сацыяльнай сеткі У кантакце.

Тое, што на пачатку выглядала жартам, ператварылася сёння ў сапраўднае спаборніцтва з зусім не жартоўным прызам у выглядзе флэш-карты на 2 Gb і правам апублікаваць фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Свае фотаздымкі даслалі 8 наведвальніц суполкі  “Дзедзіч” “У кантакце” і цяпер арганізатары павінны вызначыць пераможцу. А паколькі ідэя выйшла значна шырэй за межы суполкі, інфармацыйны рэсурс dzedzich.org запрашае сваіх чытачоў далучыцца да галасавання па выбары пераможцы конкурсу.

Прагаласаваць можна тут, альбо ў суполцы “Дзедзіча” У кантакце: http://vkontakte.ru/club2296638

Пасля заканчэння галасавання галасы з абодвух рэсурсаў будуць суміраваныя і мы запросім пераможцу конкурсу на атрыманне прыза.

А для тых, хто не паспеў даслаць свае фотаздымкі на гэты конкурс паведамляем, што праз месяц будзе абвешчаны новы конкурс фотаздымкаў “Міс Дзедзіч. Сезон: восень-2010”, пераможца якога таксама атрымае каштоўны прыз і фотаздымак на першай паласе бюлетэня “Дзедзіч”.

Галасуем за "Міс Дзедзіч. Сезон: лета-2010".

  • Фота 1-3. Кацярына. (850%, 68 галасоў)
  • Фота 4-5. Таццяна. (763%, 61 галасоў)
  • Фота 14. "Гул Гален". (738%, 59 галасоў)
  • Фота 13. Таццяна. (188%, 15 галасоў)
  • Фота 8-10. Таццяна. (125%, 10 галасоў)
  • Фота 6-7. Рыма. (100%, 8 галасоў)
  • Фота 15. Дар'я. (100%, 8 галасоў)
  • Фота 11-12. Даша. (75%, 6 галасоў)

Усяго прагаласавала: 235

Loading ... Loading ...

14 каментарыяў

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *