Запрашаем актыўных маладых людзей з Беларусі, якія ведаюць польскую мову, прыняць удзел у сустрэчы моладзі пад назвай «Маладыя і актыўныя», якую арганізуе 3 — 13 верасня 2010г. Фундацыя «Новы Стаў» (Люблін, Польшча) па просьбе канцэлярыі Сената Рэспублікі Польшчы.

Сустрэча будзе адбывацца ў гарадах Люблін (адкрыццё праграмы, знаёмства) і Новы Сонч (удзел у Эканамічным форуме маладых лідэраў).

Плануецца, што гэта будзе 11-дзённы сустрэча 36 моладзевых лідэраў польскіх асяродкаў з Літвы, Беларусі і Украіны, якія прадстаўляюць польскія установы, няўрадавыя арганізацыі (найперш моладзевыя) і школы. Сустрэча будзе праходзіць у форме практычных заняткаў па атрыманні лідэрскіх навыкаў. Сустрэча таксама будзе выдатнай магчымасцю для ўсталявання кантактаў з маладымі людзьмі з Польшчы і Еўропы.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці тут:

— Праграма сустрэчы https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2010/08/Mlodzi_aktywni_-_plan.doc
— Інфармацыя пра сустрэчу https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2010/08/Mlodzi_aktywni_-_zaproszenie.doc
— Інфармацыя пра Эканамічны форум маладых лідэраў https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2010/08/Economic_Forum_of_Young_Leaders_2010.pdf
— Анкета на ўдзел у сустрэчы https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2010/08/MLODZI_AKTYWNI_-_formularz.doc.

Праект накіраваны на маладых людзей ва ўзросце 18-30 гадоў, пасяджэнні будуць праходзіць на польскай і ангельскай мовах.

На момант выхаду рассылкі Dzedzich week-news арганізатары маюць поўны камплект удзельнікаў з Украіны, 3 анкеты ад Літвы і ніводнай з Беларусі. Таму шанец патрапіць на 11 дзён у еўрапейскі моладзевы асяродак ёсць у кожнага.

Калі вы зацікаўлены узяць удзел у сустрэчы, неабходна спампаваць анкету тут: https://dzedzich.org/wp-content/uploads/2010/08/MLODZI_AKTYWNI_-_formularz.doc, запоўніць яе і даслаць на адрас: [email protected]

Адзіным і выключным крытэрам адбору ўдзельнікаў з Беларусі будзе чарговасць атрымання поўнасцю запоўненых анкет.

[supsystic-social-sharing id="1"]