Трапіць у жаданую Барселону за €9, акунуцца, паляжаць на траўцы Елісейскіх палёў за €23… Танныя авіяперавозчыкі прапануюць вялікія зніжкі тым, хто любіць планаваць свае вандроўкі загадзя. Пяць найбольш прывабных авіякампаній, самалёты якіх узлятаюць недалёка ад Беларусі.

А чаму ён лётае?

Лоўкосты (авіякампаніі з таннымі квіткамі) з’явіліся адносна нядаўна, а да Ўсходняй Еўропы як мае быць дабраліся ўвогуле некалькі гадоў таму. У Беларусі іх яшчэ няма, але ў суседніх краінах ЭЗ, перш за ўсё Літве і Польшчы, навалам. Таму скарыстацца іх паслугамі, замовіўшы квіток праз Інтэрнэт, можа кожны шчаслівы ўладар шэнгенскай візы.

Лоўкосты эканомяць літаральна на ўсім. У гэтым і палягае сакрэт таннасці іх квіткоў. Болей за ўсё (да 16%) такія кампаніі эканомяць на больш шчыльнай пасадцы пасажыраў. Яшчэ 10% эканоміцца на пастаянным выкарыстанні самалётаў. Таксама лоўкосты выйграюць дзякуючы зніжэнню заробкаў экіпажаў, выкарыстанню танных аэрапортаў і аднатыпных самалётаў, а таксама праз продаж квіткоў выключна ў Інтэрнэце.

У выніку атрымліваецца, што самы буйны еўрапейскі лоўкост — Ryanair — мае і самы танны сярэдні кошт квітка. Толькі €44! Для параўнання, сярэдні кошт квітка ў Lufthansa — €235, а ў British Airways увогуле €324. Як тут лоўкостам не паляціш?

Думай з вечара, а рабі з рання.

Галоўная фішка ў лоўкостах — патрэба замаўляць квіткі за месяц, а то і за два да палёту. І без пластыкавай карткі, і не любой, а той, праз якую можна плаціць у Сеціве, — тут не абысціся. Але і гэта яшчэ не ўсё. Часцей за ўсё сапраўдны кошт квітка на старонцы раскладу палётаў адрозніваецца ад рэальнага. Нежаданне лоўкостаў адразу пазначаць канчатковы кошт нядаўна нават стала прадметам разбіральніцтва Еўракамісіі.

Для тых, хто не ведае, дзе будзе праз тыдзень, варыянт не самы зручны. У такім выпадку трэба будзе добра заплаціць. Затое калі Вы не любіце есці ў самалёце, і не супраць адчуваць побач локаць суседу, не маеце багажу, то за 9 еўра злётаць у жаданую Барселону дастаткова рэальна.

чытаць далей

[supsystic-social-sharing id="1"]