4 жніўня ўрачыста завяршыўся летнік, падчас якога сябры “Дзедзіча” будавалі свой “Еўрапейскі дом сустрэч”. Летнік прайшоў надзвычай паспяхова: было зроблена ўсё запланаванае, хапіла часу і на добры адпачынак.
Ужо другі год “Дзедзіч” даводзіць да ладу сядзібу ў вёсцы Залессе Каменецкага раёна (гл. мапу тут). Гэты будынак, які ў аварыйным стане быў набыты агульнымі намаганнямі сяброў “Дзедзіча” у 2008-м годзе, яшчэ праз 2-3 гады мусіць стаць месцам сустрэчаў моладзі не толькі з Беларусі, але і з усёй Еўропы. Аналагічныя установы існуюць ва ўсіх еўрапейскіх краінах: у Польшчы, да прыкладу, у кожным ваяводзтве іх па некалькі адзінак. У нашай краіне першы з такіх дамоў будуе “Дзедзіч” і месціцца ён будзе акурат на Берасцейшчыне.
Крок за крокам актывісты набліжаюцца да сваёй мэты. Зроблена перапланіроўка, прыбудавана санітарна-гаспадарчая частка, перакрыты дах, і неўзабаве з’явяцца новыя перагародкі. Пасля час сантэхнічных камунікацый і аддзелкі. Усё гэта стала вынікам не толькі працы прафесійных будаўнікоў, але і велізарнай валанцёрскай дапамогі. Другі год запар тут ладзіцца працоўна-адпачынкавыя летнікі. Гэтым разам тут сабралося больш за 20 чалавек, якія разбіралі старыя перагародкі і падлогу, збівалі непатрэбную тынкоўку.
Не забыліся і на адпачынак. Падчас летніка праводзіліся міні-турніры па дартсе і валеболе, камандныя гульні і шматлікія забавы. Асаблівым падарункам для ўдзельнікаў летніка стаў прыезд вядомага беларускага барда Змітра Бартосіка, які стаў магчымым дзякуючы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”. У апошні дзень усе валанцёры выправіліся на раку Пульву, дзе ўрачыста закрылі будаўнічы сезон-2010. Найбольш актыўныя і крэатыўныя ўдзельнікі летніка атрымалі на памяць футболкі, якія перамаглі на конкурсе “Цішоткі вольных беларусаў”.
У наступным годзе арганізатары абяцаюць працягнуць традыцыю працоўна-адпачынкавых летнікаў у Залессі і спадзяюцца пабачыць як і ўжо добра знаёмыя, так і новыя твары.
- Падчас сустрэчы са Змітром Бартосікам
- Дом еўрапейскіх сустрэч. Лета 2010г.
- Дом еўрапейскіх сустрэч. Лета 2010г.
- Раскладаем намёты
- Летнік Залессе-2010. Пачатак.
- Дом еўрапейскіх сустрэч. Лета 2010г.
- Як накарміць 20 чалавек? Адказ яны ведаюць!
- Тут будуць спальні.
- Вось так супала. Летнік і дзень народзінаў.
- Грамадскі актывіст з Лунінца Віталь Каратыш ведае столькі песень, што не можа выбраць, якую заспяваць
- Каб за дабаўкай не бегаць.
- Дзедзічам дапамагалі актывісты з партнёрскіх арганізацый. На фота – Ігар Ерамінок (БСДП Г).
- Пасля вандровак па розных кантынентах, адданы барацьбіт за правы птушак Юрка Бакур завітаў у Залессе
- Бард Алесь Дземянчук (Камянец) умее не толькі спяваць. “Без базара”.
- Шчасце – гэта калі ўсе накормленыя і задаволеныя
- На другім паверсе працавалі выключна высокакваліфікаваныя кадры
- На другім паверсе працавалі выключна высокакваліфікаваныя кадры
- Ламаць – не будаваць. Хаця і будаваць умеем 🙂
- Ламаць – не будаваць. Хаця і будаваць умеем 🙂
- Ламаць – не будаваць. Хаця і будаваць умеем 🙂
- Ламаць – не будаваць. Хаця і будаваць умеем 🙂
- Воўчын. Рака Пульва. Закрыццё летніка.
- Воўчын. Рака Пульва. Закрыццё летніка.
- Воўчын. Рака Пульва. Закрыццё летніка.
- Раніца ў летніку.
Калі коратка, не чытаючы тэкст, а толькі па фотках гледзячы, атрымліваецца так:
– Усё паламалі,
– з’елі торцік,
– паслухалі Бартосіка,
– самі паспявалі,
– паплавалі ў Пульве.
Лепей скажыце, калі ўжо можна будзе прыехаць у ваш дом на сапраўдную міжнародную моладзевую сустрэчу, як вы кажаце?
Гледзячы па знешнім выглядзе, яшчэ не хутка 🙂
Вельмі шкадую што не змог паудзельнічаць у летніку. Спадзяюся што гэты летнік стане традыцыяй і будзе праводзіцца кожны год і я змагу паудзельнічаць.
А вось як пра вас пишуць у каментах на Радыё рацыя:
http://new.racyja.com/news/konkurs-aktsyya-na-lepshy-cimval-belarusi
Што скажаце? И хто мае рацыю?
Недабразычліўцаў няма толькі ў тых, хто ўвесь вольны час бавіць на канапе за тэлевізарам. Адныя нешта робяць, няхай і натыкаючысь часам на нейкія неспадзяванкі і праблемы, іншыя толькі пішуць каменты на форумах. Хто мае рацыю – вырашайце самі 🙂
Мы гэты дом прынамсі будуем. І будзем спадзявацца, што праз 3-4 гады ён запрацуе.
А вось тыя, хто кажуць, што мы нічога не робім, відаць ужо пабудавалі.
Толькі не для грамадства, а для некага іншага.
Бо неяк я не чуў, каб у Беларусі быў хоць адзін Дом еўрапейскіх сустрэч.
Наш будзе першым!!!