Беларусь на конкурсе «Містэр Гей Еўропа» прадставіць хлопец з вёскі Высокая Гара

Шосты еўрапейскі конкурс мужчынскай прыгажосці «Містэр Гей Еўропа 2010» пройдзе ў сталіцы Швейцарыі ў пачатку верасня. Беларусь другі раз прыме ўдзел у конкурсе. Нашу краіну прадставіць жыхар Бярэзінскага раёна, Мінскай вобласці 22‑гадовы Аляксандр Корык.

Ён быў абраны дэлегатам пасля сямімесячнага адборачнага тура. Згодна з вынікамі інтэрнэт‑галасавання, балаў, выстаўленых пасля ўдзелу кандыдатаў у фотасесіі, а таксама галасавання аргкамітэта, трэцяе месца ў спаборніцтве заняў Яраслаў Чацверыкоў, другое — Раман Харытонаў. Аляксандр ў дадзены момант жыве і працуе ў Мінску. Сваю працу, спецыяліста па мерчэндайзінгу ў аддзеле запуску гандлёвых аб’ектаў любіць і цэніць. Лічыць яе даволі цікавай і разнастайнай.

Лявон Максюта, “Наша Ніва”

[supsystic-social-sharing id="1"]