19 чэрвеня сябры Дзедзіча зладзілі экалагічную акцыю па ачыстцы ўзбярэжжа Мухаўца ад смецця. Амаль тры дзесятка маладых людзей прайшліся па найбольш папулярных месцах адпачынку Берасцейцаў у летні перыяд: пляжнай зоне і наваколлю ўздоўж Мухаўца. Пасля дзвюх гадзіннага рэйду смецця ля ракі паменела на два з паловай кантэйнера — менавіта столькі ўдалося сабраць актывістам пад час акцыі.


Удзельнікі акцыі са сваімі «трафеямі»

«Вельмі шкада, што праблема засмечанасці ўзбярэжжа ніяк не клапоціць мясцовыя ўлады і камунальныя службы. Усе ведаюць, што безліч народу адпачывае пад дрэвамі і кустамі ля ракі. І апроч як на пляжы — ніводнай сметніцы. Тое, што і дворнікі сюды не з’яўляюцца таксама заўважаеш адразу. Можна, канечне, і пра ўласную культуру насельніцтва шмат казаць. Але натуральна, што не шмат хто з адпачываючых панясе смецце з сабой у горад, каб там яго выкінуць, дзе належыць»-кажа адзін з удзельнікаў Віктар Клімус.
Аднак юнакі ўсё ж такі маюць спадзяванне, што добры прыклад не застанецца незаўважаным для тых, хто наступным днём прыйдзе сюды адпачыць.

Сёння, трэба адзначыць, людзей было не так ўжо шмат. Пахмурнае і вільготнае надвор’е з кароткімі дажджамі распужала адпачываючых/. Але яно не змагло перашкодзіць добрай справе. Пасля якой удзельнікі мерапрыемства і самі не блага адпачнулі на беразе ракі да больш моцнага дажджу. Смецце за сабой, зразумела ж, прыбралі. Што раяць рабіць і астатнім жыхарам нашага гораду для сапраўды ўтульнага, прыемнага адпачынку кожнага з нас.

У чысціні і адпачываецца прыемней
У чысціні і адпачываецца прыемней

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi