Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
ЭкалогіяГрамадства

Прыемнага адпачынку

19 чэрвеня сябры Дзедзіча зладзілі экалагічную акцыю па ачыстцы ўзбярэжжа Мухаўца ад смецця. Амаль тры дзесятка маладых людзей прайшліся па найбольш папулярных месцах адпачынку Берасцейцаў у летні перыяд: пляжнай зоне і наваколлю ўздоўж Мухаўца. Пасля дзвюх гадзіннага рэйду смецця ля ракі паменела на два з паловай кантэйнера – менавіта столькі ўдалося сабраць актывістам пад час акцыі.


Удзельнікі акцыі са сваімі “трафеямі”

“Вельмі шкада, што праблема засмечанасці ўзбярэжжа ніяк не клапоціць мясцовыя ўлады і камунальныя службы. Усе ведаюць, што безліч народу адпачывае пад дрэвамі і кустамі ля ракі. І апроч як на пляжы – ніводнай сметніцы. Тое, што і дворнікі сюды не з’яўляюцца таксама заўважаеш адразу. Можна, канечне, і пра ўласную культуру насельніцтва шмат казаць. Але натуральна, што не шмат хто з адпачываючых панясе смецце з сабой у горад, каб там яго выкінуць, дзе належыць”-кажа адзін з удзельнікаў Віктар Клімус.
Аднак юнакі ўсё ж такі маюць спадзяванне, што добры прыклад не застанецца незаўважаным для тых, хто наступным днём прыйдзе сюды адпачыць.

Сёння, трэба адзначыць, людзей было не так ўжо шмат. Пахмурнае і вільготнае надвор’е з кароткімі дажджамі распужала адпачываючых/. Але яно не змагло перашкодзіць добрай справе. Пасля якой удзельнікі мерапрыемства і самі не блага адпачнулі на беразе ракі да больш моцнага дажджу. Смецце за сабой, зразумела ж, прыбралі. Што раяць рабіць і астатнім жыхарам нашага гораду для сапраўды ўтульнага, прыемнага адпачынку кожнага з нас.

У чысціні і адпачываецца прыемней
У чысціні і адпачываецца прыемней

3 каментарыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *