У брэсцкім грамадзка-культурным цэнтры адбудзецца першы  вялікі канцэрт этна-фолк музыкі Беларусі — «Фолк-фармат». Удзел прымуць такія гурты як »Ceilidh Сeol», »Cornucopia», »Testamentum Terrae», »Стары Ольса», »НагУаль», »Litvintroll» , а таксама выступіць Натальля Няцэля з Тэатрам пяшчаных мініяцюр і фаер-шоў ад »Krada».

Мінскі гурт »Ceilidh Сeol» будзе напаўняць залу кельтскімі матывамі і танцамі, »Cornucopia» будуць зажыгаць гледачоў Folk’n’Roll-ам. »Testamentum Terrae» — беларускі гурт сярэднявечнай музыкі — парадуе гукамі беларускіх дуд, лютняй, шалмеямі, жалейкай, скрыпкай, бубнамі і нават барабанамі. Фальклорную музыку і фолк-метал прадставяць адпаведна гурты »НагУаль» і »Litvintroll». Ну і, канешне, адзін з галоўных госцеў фэсту — знакаміты беларускі гурт, які грае сярэднявеччую музыку, »Стары Ольса».

Вогненае шоў — адная з  самых чакаемых ізюмін фэсту. Цуды з агнём будзе тварыць фаер-група »Крада», што перакладаецца як вогнішча.

Каб унесці разнастайнасць у мерапрыемства, арганізатары запрасілі Тэатр пяшчаных мініяцюр. Гледачы змогуць паназіраць за тым, як у руках Натальлі Няцэлі пясок будзе ператврацца ў казку.

Як запэўніваюць самі арганізатары, такога берасцейцы яшчэ не бачылі. Будзем спадзявацца, што канцэрт атрымаецца сапраўды яскравы і нестандартным.

«Фолк-фармат» адбудзецца ў камфортнай залі ГКЦ (Упраўленьне Культуры Брэсцкага Аблвыканкама).

Квіткі можна набыць:
— бар «Плазма» вул.Пушкінская і Савецкая
— крама «Кіно і Музыка»

Пачатак а 17-й. Кошты: 10–15 000. Даведка: +375297273097, +375293139860

Аліса Майская, dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]