Сёння, 1 чэрвеня, Брэсцкая суполка “Моладзі БНФ” пры дапамозе сяброў ГА “Дзедзіч”, правяла штогадовую традыцыйную акцыю прысвечаную  міжнароднаму Дню Дзіцяці.

Моладзь павіншавала каля двухсот маленькіх беларусаў у розных кропках гораду. Кожнага з іх актывісты пачаставалі цукеркамі і раздалі прыгожыя рознакаляровыя балёнікі. Некаторыя падлеткі, якім так сама перапала цукерак і балёнікаў ва ўдзячнасць далучыліся да акцыі і дапамаглі астатнім распаўсюджваць падарункі (асобую падзяку выказваем хлапчуку Кірылу, які быў з намі ад пачатку і да канца акцыі).

Прыемна бачыць адразу  столькі дзетак шчастлівымі, — кажа адна з актывістак “Моладзі БНФ” – калі бачыш столькі усмешак, словаў падзякі, шчастлівых твараў, то і сама неяк зараджаешся пазітывам.

МБНФ-Брэст, dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Kacia
    Ответить

    Вельмі добрая акцыя атрымалася. Малайцы, так трымаць! І балёнікі сапраўды прыгожыя і яркія.

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый