Трактарам знеслі ўвесь верх, дырэктар музею ледзьве паспеў прыпыніць працы ды выклікаць экспертаў ЮНЕСКА. З рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў працягваюць даходзіць трывожныя сігналы.
Спачатку будаўнікі зруйнавалі цэлую трохпавярховую галерэю замка ды аднавілі яе з сучаснай цэглы. Потым начапілі на замкавую вежу недарэчную “цыбуліну”, якая парушыла ўсё стылёвае адзінства… Знішчана шмат аўтэнтыкі: ляпніна, паркет, некаторыя печы, перакрыцці, усё аднаўляецца з гіпсакардону… Цяпер вось дайшла чарга да мосту.

Цяпер мост руйнуюць, бо ён нібыта аварыйны. Скептыкі ўказваюць на тое, што апошнія некалькі гадоў па мосце бесперашкодна ездзілі цяжкія МАЗы (мост дзеля гэтага адмыслова ўзмацнілі) – і ён вытрымаў. Гаворыць дырэктіар музея-запаведніка “Нясвіж” Валеры Сталярчук.

Валеры Сталярчук:
“Прыпыненыя працы, пайшла дакументацыя ў ЮНЕСКА на кансультацыю, ва Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Для таго, каб азнаёміцца з праектам ды ўзгадніць усе працы”.

Валеры Антонавіч сам прызнае, што мост быў аварыйны, але абураецца, што мост проста нішчаць, не захоўваючы старыя элементы ды цэглу.

Валеры Сталярчук: “Што мост аварыйны, то гэта адназначна. Іншая справа, што па-магчымасці яго трэба максімальна захаваць. Ён быў аварыйны, але яго былі ўзмацнілі, каб прайшла будаўнічая тэхніка”.

Яго збудаваў у 1915 годзе князь Альбрэхт Радзівіл, бацька 92-гадовай Эльжбеты Радзівіл, якая ў мінулым годзе наведала Беларусь. Да гэтага, калі замак яшчэ выконваў абарончыя функцыі, мост быў пад’ёмны – каб мець магчымасць аператыўна адмежавацца ад ворагаў.

чытаць далей

[supsystic-social-sharing id="1"]