Праводзіцца набор удзельнікаў на тэорыю і практыку назірання за выбарамі. Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную вядомымі нарвежскімі палітолагамі. Пасля паспяховага сканчэння праграмы выпускнікі атрымаюць адмысловы сэртыфікат ЭГУ і Silc, а таксама прымуць удзел у міжнароднай місіі па назіранню за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Босніі і Герцагавіне альбо Латвіі ў кастрычніку 2010 года.

Аб’яднаны цэнтар беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Швэдзкі міжнародны лібэральны цэнтар (Silc), Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць пра новы адбор кандыдатаў на ўдзел у праекце «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

— запоўніць он-лайн заяву;
— быць ад 18 да 35 год узросту;
— прадэманстраваць моцную грамадзкую пазыцыю, быць актыўнымі;
— быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадзкіх ініцыятываў, палітычных партый;
— падаць рэкамэндацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадзкіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу — рэкамэндацыя мусіць быць даслана асобна, непасрэдна на адрас праекта [email protected] асобай, якая Вас рэкамэндуе;
— размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);
мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь пэрыяд (з 23 верасьня да 5 кастрычніка 2010 года).
Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 20 чэрвеня 2010 г. Заявы дасланыя пасля 24:00 20 чэрвеня разглядацца не будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекта. Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 ліпеня 2010. Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Крытэры адбору:

1. Якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
2. Высокі ўзровень грамадзкай актыўнасці;
3. Рэкамэндацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадзкіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі;
4. Валоданне ангельскай мовай.

Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранню цягам 2011 года.

[supsystic-social-sharing id="1"]