Як паведамляе Еўрарадыё, сёння апошні дзень акцыі “Задай пытанне прэзідэнту”, якую ладзяць Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі і піянерская арганізацыя. Сакратар БРСМ Брэсцкага ўніверсітэта Алена Мішонкава распавяла Еўрарадыё, што студэнты задалі толькі 7 пытанняў.

Мішонкава: «Ведаеце, малавата пытанняў. Сем у нас агулам выходзіць. Але з іх добрых такіх, вартых адабралі пяць. Глупствы розныя пішуць. Я гэтыя пытанні адсылаю ў гарадскі камітэт БРСМ, а яны там ужо адбіраюць».

Як прыклад сур’ёзнага пытання садарыня Мішонкава назвала тое, што адзін студэнт цікавіўся лёсам вёскі Стоўбцы.

Спецыяліст Ленінскага райкаму БРСМ Брэста сказала, што за травень атрымалі толькі тры пытанні:

БРСМ: «5 пытанняў было з 16 па 25 красавіка, вось яны ёсць тут. А за травень раз, два, тры пытанні. Пра біяграфію прэзідэнта пытаюцца школьнікі, пра крызіс, пра будучае краіны. Чаму шмат каштуе рэгістрацыя сайтаў».

Нагадаем, акцыя праходзіла з 14 красавіка па 25 траўня.

[supsystic-social-sharing id="1"]