Паводле апошніх даследаванняў, 2,3% беларусаў увесь час глядзяць незалежны тэлеканал «Белсат«, а 8,1% глядзелі праграмы беларускага ТБ з Варшавы некалькі разоў. Год назад гэтыя лічбы складалі адпаведна 2,2% і 5,8%.

Даследаванне правёў незалежны сацыялагічны цэнтр  «Зеркало-Инфо» ў красавіку 2010 года з 1.503 рэспандэнтамі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Памылка рэпрэзентатыўнасці складае 1,5%.

Гэта значыць, сталая аўдыторыя «Белсата» складае 170 тыс. чалавек, а нерэгулярна — 591 тыс. Разам гэта дае лічбу 761 тыс. гледачоў. Гэты лік не ўлічвае гледачоў, якія яшчэ не дасягнулі паўналецця.

Вынік сацыялагічнага апытання сведчыць пра значнае павелічэнне групы нерэгулярных гледачоў тэлеканала. Па меркаванні аўтараў даследавання, гэта можа быць звязана з ростам папулярнасці сайта тэлеканала www.belsat.eu, дзе даступныя для прагляду большасць праграм, падрыхтаваных «Белсатам«. У красавіку 2010 года колькасць уваходаў на сайт з унікальных IP-адрасоў склала амаль 80 тыс. Паўгады назад на сайт штомесяц заходзілі 50-60 тыс. карыстальнікаў. Колькасць новых карыстальнікаў сайта «Белсат» вырасла амаль на 40%.

Як адзначыў Сяргей Пеляса, прэс-сакратар «Белсата«, гэта сведчыць пра ўнікальнасць сайта:

— Кожны беларус, які мае доступ да інтэрнэту, можа паглядзець на сайце тэлеканала цікавыя інфармацыйныя, публіцыстычныя і гістарычныя праграмы, якіх не знойдзе на іншых сайтах. Для гэтага не трэба спадарожнікавай антэны. Колькасць нашых гледачоў павялічваецца таксама разам з імклівым ростам колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі, які назіраецца ў апошнія месяцы.

З 17 траўня сайт пашырыў свае магчымасці. Яшчэ да выхаду ў эфір вячэрняга галоўнага выпуску навін «Аб’ектыва» ў 21.00 на сайце з’яўляецца кароткі анонс навін з актуальнай інфармацыяй і відэа.

date.by

Пераклад dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Павел
    Ответить

    Якіх нахрэн ГЛЯДАЧЭЙ!!!!!

    ГЛЕДАЧОЎ

    калі ня можаце самыя без памылак пісаць — то хоць праз белазар правярайце!!!

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый