Паводле слоў віцэміністра замежных спраў Польшчы Яна Баркоўскага, умова пра малы памежны рух з Беларуссю пачне дзейнічаць найбольш верагодна ў пачатку 2011 году.

Ён учора запэўніў, што яе фінансаванню з дзяржбюджэту нічога не пагражае.

Акурат у сераду адбылося першае чытанне ўрадавага законапраекту ратыфікацыі ўмовы з Беларуссю. Прысутныя адзінагалосна прагаласавалі за накіраванне праекта да наступнай працы.

Віцэміністр замежных спраў падкрэсліў, што галоўнай мэтай умовы пра малы памежны рух ёсць паляпшэнне адносінаў паміж супольнасцямі па абодва бакі мяжы.

У Умова пра малы памежны рух была падпісная ў лютым у Варшаве міністрамі замежных спраў Беларусі і Польшчы. Пасля яе актуалізацыі на памежных тэрыторыях будзе магчымае перасячэнне мяжы без віз, перакрочыць мяжу можна будзе толькі на падставе спецыяльных пропускаў, выдаваных консульствамі. Кошт іх будзе складаць 20 еўра і выдавацца на 5 гадоў, першы раз – на 2 гады.

Беларускі парламент прыме рэзалюцыю, якая дазволіць ратыфікаваць прэзідэнтам дамову, падчас восеньскай сесіі ў кастрычніку. Сеймавае галасаванне наконт законапраекту ў Польшчы можа адбыцца на паседжанні 9-11 чэрвеня. Пасля законам зоймецца Сенат, пасля дакумент трапіць да прэзідэнта Польшчы. Дамова пра малы памежны рух пачне дзейнічаць праз 30 дзён пасля сканчэння працэдуры ратыфікацыі ў абодвух краінах.

t-styl.info

[supsystic-social-sharing id="1"]