Спецыялісты лічаць, што рэклама на беларускай мове больш уздзейнічае на маладую аўдыторыю. Кіраўнік рэсурсу marketing.by Сяргей Бягун лічыць, што рэклама на беларускай мове больш прывабная. Пра гэта ён выказаўся 13 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае БЕЛАПАН.

«У любым выпадку рэклама на беларускай мове больш прыцягвае ўвагу, чым на рускім, таму што яе не так шмат», — сказаў Бягун.

Па яго словах, падобнае даследаванне эфектыўнасці праводзілася па замове фірмы Samsung.

«Алена Ранцэвіч, якая была каардынатарам Samsung па маркетынгу ў Беларусі, рабіла такое даследаванне. І яна паведаміла, што рэклама на беларускай мове больш эфектыўная, чым на расейскай», — лічыць Бягун.

Спецыяліст адзначыў, што рэклама на беларускай мове больш уздзейнічае на маладую аўдыторыю, якая купляе тавары працяглага, а не паўсядзённага карыстання. «У гэтым сэнсе рэклама тэхнікі Samsung на беларускай мове была больш эфектыўная, чым рэклама булённых кубікаў Gallina Blanca, для якой беларуская мова была хутчэй эксперыментам, чым правілам», — адзначыў Бягун.

charter97.org

Пераклад dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]