Вёска, намёты, супольная пабудова печкі, майстар-класы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў — усё гэта ў межах міжнароднага моладзевага летніку ў вёсцы Дунаева напрыканцы ліпеня. Заяўкі прымаюцца ўжо зараз!

Шукаем удзельнікаў летніку з жаданнем дзяліцца сваімі ведамі ці набыць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладзьдзю з Польшчы і Нямеччыны!

Калі і дзе?

Сам летнік адбудзецца з 24 па 31 ліпеня 2010 году ў вёсцы Дунаева, Капыльскі раён, Беларусь.

Што будзе?

Сумесная пабудова печкі, майстар-класы па рамёствах ад удзельнікаў і майстроў.

Як?

У намётах на тэрыторыі Адукацыйнага цэнтру ў Дунаева.

Мова летніку ангельская, але валоданне польскай ці нямецкай не забараняецца! Праезд і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Падрыхтоўчы сэмінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.

Калі Вас цікавіць тэма традыцый і рамесніцтва, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародным летніку просім даслаць Вас наступную інфармацыю на паштовыя скрынкі арганізатараў [email protected][email protected] да 25 траўня:

  • Ваша імя і прозвішча
  • Якімі традыцыйнымі беларускімі рамёствамі цікавіцеся /валодаеце /можаце навучыць іншых?
  • Які вопыт удзелу ў міжнародных летніках маеце?
  • Якімі мовамі і на якім ўзроўні валодаеце?

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]