Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Як берасьцейскія прамоўтэры абышліся без гарадзкіх чыноўнікаў

«У Берасьцейскім гарвыканкаме чамусьці не хацелі заўважыць галоўнай нашай мэты — разьвіцьцё і пашырэньне цікаўнасьці моладзі да сучаснай, часам незвычайнай, як для чыноўніка, беларускай культуры». Пасьля доўгіх размоваў у гарвыканкаме з пагрозамі ад чыноўнікаў ды іх лекцыямі пра тое, што не-сябры БРСМ падрываюць беларускую дзяржаўнасьць, прамоўтэр вырашыў зьвярнуцца вышэй. Дзіва, але на абласным узроўні яго словы пачулі.

Выхад ёсьць зь любой сытуацыі. Мабыць з такім дэвізам хлопцы з прома-суполкі «Заля чаканьня» займаюцца арганізацыяй канцэртаў і фэстаў у горадзе Берасьце. ТГ неаднойчы пісаў пра ня надта прыемныя падзеі, што тут здараюцца: як то забарона рок-фэсту, канфіскацыя дыскаў, ідэалягічная апрацоўка.

Нягледзячы на перашкоды, прома-суполка «Заля чаканьня» на чале са Зьмітром Назаравым здолела правесьці ў Берасьці больш за 20 канцэртаў за год, сярод якіх фэстывалі з нагоды сьвяткаваньня дзесяцігодзьдзя гурта Sciana, да дня нараджэньня Боба Марлі, фэст рок-гуртоў Берасьцейшчыны «Гукі вясны», канцэрты гурта «Стары Ольса», Зьмітра Вайцюшкевіча ды іншых. Бліжэйшая ідэя — упершыню зладзіць у горадзе этна-фэст.

Зьміцер тлумачыць, якое ён знайшоў выйсьце ў адвечнай барацьбе з гарадзкімі чыноўнікамі. Пасьля доўгіх размоваў у гарвыканкаме з пагрозамі ад службоўцоў ды іх лекцыямі пра тое, што не-сябры БРСМ падрываюць беларускую дзяржаўнасьць, прамоўтэр вырашыў зьвярнуцца вышэй: “У Берасьцейскім гарвыканкаме чамусьці не хацелі заўважыць галоўнай нашай мэты — разьвіцьцё і пашырэньне цікаўнасьці моладзі да сучаснай, часам незвычайнай, як для чыноўніка, беларускай культуры“, — распавядае Назараў.

Дзіва, але на абласным узроўні яго словы пачулі. Начальнік упраўленьня культуры Берасьцейскага аблвыканкаму Рыгор Бысюк вельмі ахвотна і зь вялікаю зацікаўленнасьцю ўхваліў ініцыятыву па правядзеньні першага вялікага сьвята этна-музыкі ў горадзе над Бугам. Ідэю падтрымала і дырэктарка грамадзка-культурніцкага цэнтру Сьвятлана Каржук. У памяшканьні цэнтру па вул. Камуністычная, 1, што ў самым цэнтры гораду, і пройдзе фэст «Фольк-фармат». 6 чэрвеня тут выступяць гурты Ceilidh Сeol, Cornucopia, Testamentum Terrae, «Стары Ольса», «нагУаль», Litvintroll, а таксама Krada і Натальля Няцэля.

Павал Белавус, для ТГ

1 Comment

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *