Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Пры тэставанні бал у тры разы ніжэй, чым у школе

Наколькі нізкі ўзровень ведаў сучасных абітурыентаў, красамоўна сведчаць вынікі цэнтралізаванага тэставання. Як адзначыў нядаўна ў інтэрв’ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» дырэктар інстытута кантролю ведаў Мікалай Феськоў, нават у самых простых задачах па матэматыцы летась было 7-9% няправільных адказаў.

Некаторыя абітурыенты, па яго словах, не могуць вызначыць раўнасечную ў паралелаграме, думаюць, што фурман – гэта той, хто капае ямы, а ў слове «фальш» з года ў год каля 40 адсоткаў робяць памылкі.

У школе сярэдні бал па матэматыцы і фізіцы каля 6, а на ЦТ (калі мераць па дзесяцібальнай сістэме) у тры разу ніжэй. У 2009 годзе 20 балаў і ніжэй з магчымых 100 набралі 70,3% абітурыентаў, якія здавалі фізіку, і 58,1% — матэматыку.

Прызнаць нізкую якасць школьнай адукацыі быў змушаны нават міністр адукацыі Аляксандр Радькоў:

«У апошнія гады вынікі выпрабавання паказваюць зніжэнне ўзроўня агульнай моўнай культуры, чытацкай кампетэнцыі абітурыентаў, У натуральна-матэматычных дысцыплінах адзначаецца дастатковы ўзровень тэарэтычных ведаў, але ўменняў ужыць веды на практыку — недастаткова».

У кулуарных гутарках педагогі «спісваюць» мінусы школьнай адукацыі на складанасці, якія паўсталі ў сувязі з пераходам з 12-летняга на 11-летняе навучанне: неабходнасць мінання вучнямі за адзін год двухгадовай праграмы, паспешлівая перавёрстка навучальнай праграмы, скарачэнне гадзін на мінанне матэрыялу, недахоп падручнікаў, ліквідацыя ліцэйскіх і профільных класаў.

Раней, калі для атрымання сертыфіката ЦТ яго ўдзельнік павінен быў набраць не меней вызначанай колькасці балаў, якое ўсталёўвалася з улікам падрыхтоўкі абітурыентаў асобна для кожнага года, ніжнюю мяжу не маглі пераадолець каля 5—10% удзельнікаў цэнтралізаванага тэставання.

Летась гэта абмежаванне знялі – для таго, каб мець шанец удзельнічаць у конкурсе для паступлення ў вну, досыць было набраць пры мінанні цэнтралізаванага тэставання 1 бал.

charter97.org

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *