Грамадства

Ветэраны з «Кажы праўду!»

Перад урачыстым парадам 9 траўня начальнік аддзела ідэалогіі Брэсцкага гарвыканкама забараніла ветэранам трымаць у руках сімволіку кампаніі «Кажы праўду!».

Дзень Перамогі актывісты грамадзянскай кампаніі «Кажы праўду!» вырашылі адсвяткаваць з народным хорам ветэранаў вайны і працы ім. Шошчыца. У рамках мерапрыемства было запланавана наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Сюды за гадзіну да ўрачыстага параду маладыя людзі прыйшлі разам з ветэранамі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым у барацьбе з фашызмам. Апроч кветак у руках у пажылых людзей былі сцяжкі «Кажы праўду!». Рэакцыя на такую «дзёрзкасць» не прымусіла доўга чакаць.

Каля вечнага агню насустрач выбегла жанчына, якая прадставілася рэжысёрам святочнага параду і шэсці (начальнік аддзела ідэалагічнай працы Брэсцкага гарвыканкама Ала Старыкевіч): «Што за сімволіка? У сцэнары гэтага не прапісана!» Ідэолаг таксама дадала, што «праз 5 хвілін ім [ветэранам] прынясуць кветкі».

Акрамя таго, па патрабаванні начальніка аддзела ідэалогіі, да актывістаў грамадзянскай кампаніі «Кажы праўду!» падышлі міліцыянеры. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праверылі імёны маладых людзей па базе дадзеных і адпусцілі са словамі: «Мы вас не гонем, але, калі ласка, схавайце сімволіку».

virtual.brest.by

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *