Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Дні шведска-беларускай культуры

З 13 па 15 траўня 2010 года ў рамках Дзён культуры Швецыі адбудуцца традыцыйныя літаратурныя чытанні ў Мінску, Салігорску і Пінску з удзелам беларускіх і шведскіх літаратараў.

Праграма мерапрыемстваў:
13 траўня, 18.00 – Літаратурна-музычная вечарына, Мінск, “Тэатр-студыя імя Е. Міровіча” (пр-т Незалежнасці, 81)

14 траўня, 18.00 – Салігорск, Гарадскі дом культуры

15 траўня, 16.00 – Пінск, Палескі дзяржаўны універсітэт (Кірава, 24)

Удзельнічаюць Агнета Плеель (Швецыя), Мацей Зарэмба (Швецыя), Азар Махлуян (Швецыя), Дзмітры Плакс (Швецыя), Яніна Арлоў (Швецыя), Барыс Пятровіч (Беларусь), Валянцін Акудовіч (Беларусь), Андрэй Хадановіч (Беларусь), Марыйка Мартысевіч (Беларусь), Віталь Рыжкоў (Беларусь), АнкаУпала (Беларусь).
У праграме – чытанне аўтарамі ўрыўкаў з уласных твораў.

Вядучы імпрэзы – Андрэй Хадановіч. Музычнае суправаджэнне – Сяргей Пукст.

Пераклад шведскіх твораў на беларускую мову чытае Алена Іваннікава (Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы).

budzma.org

“Неад’емнай часткай  Дзён культуры Швецыі ў Беларусі ўжо на працягу амаль дзесяці гадоў ёсць шведска-беларускія Літаратурныя чытанні, якія распачаліся ў 2001 годзе з ініцыятывы аднаго чалавека – шведскай журналісткі і фатографа Марыі Сёдэрбэрг. З таго часу кожны год нястомная Марыя ладзіць чытанні і Кубак моладзевай паэзіі ў сваім улюбёным Пінску ды іншых гарадах Беларусі. Канечне, робіць яна гэта не адна, а з дапамогай розных асоб, інстытуцый і устаноў, але ініцыятыва і арганізацыйная праца па-ранейшаму ў значнай ступені кладзецца на яе плечы”…

arche.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *