Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Размеркаванне пасля завочнага навучання?

Дэпутаты плануюць разгледзіць Кодэкс аб адукацыі ў другім чытанні да ліпеня. Гэта значыць, што палажэнні аб размеркаванні пасля 2.5 гадоў навучання на бясплатным і магчымасці аднавіцца не пазней як праз тры гады пасля адлічэння ўступіць у сілу ў наступным навучальным годзе.

Аб тым, што Кодэкс аб навучанні можа быць разгледжаны ў ніжэйшай палаце парламэнту ў траўні-чэрвені заявіў міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў, перадае БелТА. Па яго словах, з новым кодэксам уся сістэма адукацыі пяройдзе ў сучасную заканадаўчую базу.

Паводле праекту Кодэксу аб адукацыі, калі палова і больш тэрміна навучання праходзіла за кошт бюджэту, то выпускнік падлягае размеркаванню. Адпрацоўваць прыйдзецца нават пасля сканчэння завочнага. Таксама пашыраецца спіс падставаў для сыходу ў акадэмічны адпачынак (зніжэньне працаздольнасці) і ўсталёўваецца тэрмін аднаўлення ў выпадку адлічэння з ВНУ. Пасля прыняцця Кодэксу аднавіцца можна будзе на працягу трох гадоў з моманту адлічэння.

Паводле меркавання дэпутатаў парламэнту, у выпадку, калі закон прымуць да ліпеня, ён можа ўступіць у сілу ўжо з 1 верасня. Да праекту Кодэксу, прынятым у першым чытанні, падрыхтаваныя шэраг паправак, змест якіх пакуль невядомы.

generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *