16 траўня ў Гарадскім палацы культуры адбудзецца фінал адборачнага рэгіянальнага конкурсу «Рок-ноч», што праходзіць у рамках XI  Міжнароднага фестывалю рок-груп.

З 25 каманд журы адабрала толькі 5 і толькі 2 з іх паедуць на фінал у Польшчу, каб змагацца за прызавыя месцы.

Узнагароды за перамогу ў Міжнародным фестывалі:

— 1 месца — 10 000 злотых

— 2 месца — відэакліп і 10 гадзін у студыі гуказапісу

— 3 месца — 30 гадзін у студыі гуказапісу

У фіналы прымуць удзел:

— USHUAIA  (Брэст)
— YELLOW BRICK ROAD  (Мінск)
— J-J BINGZ (Мінск)
— HAIR PEACE SALON (Мінск)
— VECTOR EGO  (Мінск)

Спецыяльны госць D_TAILS (Брэст).

[supsystic-social-sharing id="1"]