Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

«Говори Правду!» у Брэсце

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Кажы Праўду!» 3 траўня ў Брэсце падзяліліся са студэнтамі і выкладчыкамі шарыкамі, закладкамі і буклетамі з сімволікай кампаніі.

Раніцай 3 траўня ва ўваходу ў адзін з навучальных карпусоў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта падышлі актывісты грамадзянскай ініцыятывы «Кажы Праўду!». Маладыя людзі ўручалі студэнтам, якія прахадзілі міма шарыкі і буклеты, выкладчыкам – закладкі для кніг з сімволікай кампаніі.

Гаворка пра мерапрыемства  хутка дасягнула «патрэбных» вушэй, і да месца акцыі падышла прадстаўнік адміністрацыі вну, папярэдзіўшы, што кіраўніцтва «сказала нельга». Пагутарыўшы з актывістамі, жанчына ўжо меней катэгарычным тонам папытала пакінуць тэрыторыю ўніверсітэта, каб пазбегчы непрымнасцяў.

Далей па маршруту быў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Тут прадстаўнікоў кампаніі сустрэла міліцыя. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, заўважыўшы вялікую колькасць бірузовых шарыкаў, папыталі растлумачэнняў. Зацікавілі міліцыянераў і буклеты. Аднак, пераканаўшыся ў наяўнасці неабходных выходных дадзеных і старанна азнаёміўшыся з друкаванымі матэрыяламі, вартавыя парадку не сталі перашкаджаць правядзенню мерапрыемства. Па словах аднаго з ініцыятараў акцыі, прачытаўшы раздатку, «міліцыянеры ўсміхнуліся і шчыра пажадалі актывістам поспеху».

Студэнты цяпло сустрэлі прадстаўнікоў кампаніі, а некаторыя нават выявілі жаданне далучыцца да акцыі. Нягледзячы на тое, што час быў навучальны, маладыя людзі імкнуліся ўзяць як мага больш прадметаў з сімволікай. Хтосьці ішоў на пары з адным шарыкам, а хтосьці – з дзесяццю. На развітанне студэнты папыталі актывістаў часцей прыходзіць ва ўніверсітэт і паабяцалі «заўсёды казаць праўду».

Як адзначаюць ініцыятары, у цэлым мерапрыемства прайшло спакойна, прадстаўнікі ўніверсітэцкіх адміністрацый і праваахоўныя органы сур’ёзных перашкод актывістам чыніць не сталі. За дзень атрымалася раздаць звыш 1000 шарыкаў.

virtual.brest.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *