Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Сольны канцэрт беларускай Земфіры

У клубе «Графіці» пачынаючыя берасцейскія рокеры Prana далі першы ў жыцці сольны канцэрт. Пры дэталёвым разглядзе высветлілася, што без падтрымкі з далёкага замежжа тут не абышлося.
Prana — гэта «жыццё». На санскрыце. А ў сапраўдным жыцці –  прыгажуня-філолаг з Берасця з камандай гітарыстаў, клавішніка і бубнача.

Хаця галоўнага ўдзельніка калектыву на сцэне не пабачыш. «Lobo Tiggre», — прадстаўляецца лацінаамэрыканскага выгляду брунэт з дарагой камэрай у руках. «Пісьменьнік, але цяпер пішу пра эканоміку», — сціпла распавядае аб сваёй працы Лоба, пагладжваючы па галаве дачку ўзросту пачатковай школы.

«І гэта мае інвэстыцыі»,
— кажа пра першы канцэрт Праны амэрыканец.

Лоба пазнаёміўся з вакалісткай гурту Кацяй Праневіч ў летніку ў Літве. «Пачуўшы яе, я афігеў», — кажа Лоба, які неадкладна ж вырашыў дапамагчы маладому беларускаму дараванню. Так Prana трапіла на свой першы сольны канцэрт у Менск.

«Паколькі ў горадзе Берасці ў нас не так шмат клубаў, мы вырашылі адразу скарыць Менск», — раскрывае свае няхітрыя планы Каця — кранальная дваццацітрохгадовая дзяўчынка ў джынсах і аблягаючай цішотцы з шэрымі мішкамі на грудзях.

«Я яшчэ не вельмі ўмею камунікаваць з публікай, саромеюся троху», — шчырасці салісткі не займаць. Філолагу беларускай мовы, Каці заўжды падабалася Земфіра, «нешта там сабе напявала». Так і атрымалася спроба Земфіры па-берасцейску.

«Живая вода превратилась в отраву», — тэксты Prana адпавядаюць усім канонам рускага року. І гурт ужо паспеў запісаць першы альбом такіх тэкстаў «Завтра новый день».

«Мы думаем, что не скоро, мы думаем, что всю впереди…» — а гэта ўжо для Леха Качынскага.

А яшчэ Prana — гэта такая вельмі-вельмі важная штука ў ёзе. Мы дыхаем, і Прана напаўняе нашы целы. Як, напрыклад, вакал салісткі Akana-NHS Русі, што прыйшла падтрымаць Кацю.

«Я неабыякава стаўлюся да музыкі, і такіх людзей мне заўжды прыемна падтрымаць», — усміхаецца Руся, і камэрны зал напаўняецца першымі акордамі акустычнай вэрсіі «Заенькі» няіснай ужо Індыгі. Руся дэманструе ўсе кантрасты свайго неверагоднага голасу, і канцэрт паступова ператвараецца ў бэнэфіс дзіўнай флейты спявачкі. Такіх, кажа Руся, у свеце толькі некалькі дзесяткаў.

Як кажа Вікіпэдыя, сучасная навука прану не прызнае. І дарэмна.

generation.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *