Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Грамадства

Ці патрэбны льготы пры паступленні?

Штогадова пры паступленні ў ВНУ паўстае пытанне льготнікаў. Абітурыенты-чарнобыльцы, дзеці-сіроты і іншыя катэгорыі грамадзян маюць права на па-за конкурснае залічэнне ў шэрагі студэнтаў.

Іх бяруць без абмежавання і часта з удвая меньшымі баламі, чым у звычайных абітурыентаў. На гэтай глебе ўзнікае шмат спрэчак… Абітурыенты, якім не хапіла дзесятых балаў да паступлення, а таксама іх бацькі справядліва абураюцца, што таленавітыя людзі вымушаны плаціць за адукацыю. У той час як школьнікі, што набралі ўдвая мненей балаў, спакойна праходзяць на бюджэт.

Хачу быць дыпламатам

Шэсць год таму ў БДУ з-за студэнтаў-льготнікаў на спецыяльнасці “міжнародныя адносіны” засталося толькі адно конкурснае месца на 319 абітурыентаў. І гэта было шокавым для БДУ. Кіраўніцтву ўніверсітэта давялося тэрмінова ствараць дадатковыя 15 месцаў. Але конкурс і на іх зашкальваў.

Скандалы з непаступленнем лепшых студэнтаў у ВНУ надараюцца кожны год. На факультэце журналістыкі, напрыклад, дзяўчына паступіла з 270 баламі пры праходным у 365, а яе сяброўка не прайшла на бюджэт з 364,5 баламі.

– Я вучуся зараз на платным, жыву на кватэры, стыпендыю не атрымоўваю. Пры гэтым я працую па спецыяльнасці і здаю сесію на 8-9, – расказвае студэнтка журфаку. – А мая аднагрупніца, якая паступіла на бюджэт па льгоце, зараз вучыцца на 4-5 і працаваць у журналістыцы не збіраецца.

Насамрэч студэнты-льготнікі, якім вучоба дасталася амаль “задарма” адпаведна да яе і ставяцца. Не ўсе, вядома ж, але, напрыклад, у тых жа дзяцей-сірот фарміруецца спажывецкая тэорыя. Яны лічаць, што дзяржава ім павінна прадаставіць не толькі навучанне ва ўніверсітэце, але і працу, а таксама жыллё і годную зарплату. Пры гэтым зусім не абавязкова самаму нешта рабіць.

“Я працую так, я к магу, а дзяржава мне павінна па-максімуму”, — прыкладна такі прынцып дзейнічае ў гэтых людзей.

Ці патрэбны льготы чарнобыльцам і дзецям-сіротам?

Аднак у сітуацыі з льготнікамі ёсць і адваротны бок, больш глыбокі.

Уявім сабе сітуацыю, што зараз адменяцца льготы для дзяцей-сірот. Калі пабываць у адным з якіх-небудзь дамоў-інтэрнатаў і паглядзець, па якіх падручніках займаюцца гэтыя дзеці, то можна заўважыць, што падручнікаў-то і няма. То бок для таго, каб дзеці-сіроты маглі паступаць на агульных падствах, ураду патрэбна стварыць адпаведныя ўмовы для навучання такіх дзяцей, распрацаваць сваю сістэму адукацыі і рэпетытарства для іх. Для іх патрэбна стварыць умовы. Каб яны самі былі заматываваныя паступаць і нечага дабівацца. Тое ж самае і з інвалідамі.

– Калі б не мая льгота, — кажа Ала, студэнтка хімфаку БДУ, выпускніца Станькаўскай школы-інтэрнату. – Я б ніколі не змагла паступіць без льготаў, таму што падрыхтоўка ў нашай школе была, прама скажу, не вельмі: кніг не хапала, ды і выкладчыкі так ставіліся…

Наконт льготаў для чарнобыльцаў узнікае аналагічнае пытанне. Няўжо гэтыя людзі больш маюць меншыя разумовыя здольнасці, чым навучэнцы “чыстых” зон? Зразумела, што магчымасцяў атрымаць добрую падрыхтоўку да паступлення ў ВНУ ў іх меней: вялікая цякучка настаўнікаў і г.д. Але прадастаўленне льготаў – не выйсце. Таму што яна пазбаўляе магчымасці паступіць зматываваных людзей, якія па-сапраўднаму хочуць працаваць у выбранай прафесіі.

Льготы – гэта самы просты варыянт, складаней стварыць эфектыўную і рэальную сістэму адукацыі. Якая б гарантавала паступленне самых таленавітых у ВНУ.

Погляд:

Вераніка Грыб, студэнтка 4-га курса БДЭУ:

Мне здаецца, што для льготнікаў павінен быць хаця б свой асобны конкурс. Не патрэбна браць усіх, хто падаў дакументы. Гэта несправядліва. Тым больш, гэта пазбаўляе такіх студэнтаў адчування уступнай кампаніі і канкурэнцыі.

moladz.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *