adukacyja.info прапаноўвае Вам прыгадаць цудоўныя часіны школьных сачыненняў і абвяшчае конкурс эссэ, артыкулаў, творчых працаў і ўспамінаў на тэму “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця”, і нават “Як я міжнародна правёў мінулае лета”.

Іншымі словамі, тэма – вольная ў межах міжнароднай інфармацыі і адукацыі. Кожная, добра апрацаваная ідэя – вартая! Два патрабаванні – працы маюць быць не больш за адну старонку/хваліну аўдыё/відэё і даслаць іх трэба да 3 траўня 2010 на адрэсу [email protected] з пазнакай “EYID”. Дарэчы, калі Вашая ідэя не трапляе ў фармат, але Вы вельмі хочаце ёю падзяліцца – напішыце нам, мы прыдумаем для яе іншы конкурс!

Кожны аўтар  атрымае  цікавы маленькі міжнародна-спадарожны сувенір, а кожная праца будзе апублікаваная на  сайце . Пасля гэтага напрацягу тыдня будзе праходзіць народнае галасаванне, а адначасова ўсе працы будуць ацэньвацца камандай Adukacyja.info, каб вызначыцца з дзвума пераможцамі – народнымі і сайтаўскімі. Кожны пераможца атрымае  файны міжнародна-спадарожна-турыстычна-гарадскі заплечнік!

падрабязней

[supsystic-social-sharing id="1"]