У гэтым годзе на бюджэтныя месцы ў ВНУ будзе залічана болей 33 тысяч чалавек, агульны ж набор 2010 году складзе 95 тысяч студэнтаў. Таксама ў гэтым годзе адчыніцца яшчэ адна ВНУ, а рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне пройдзе он-лайн.

Да 53 дзейсных у Беларусі вышэйшых навучальных установаў далучыцца Вышэйшы каледж Міністэрства ўнутраных справаў, які знаходзіцца ў Магілёве, паведамляе агенцтва «Минск-Новости». На Менск прыходзіцца 21 дзяржаўная ВНУ і 9 прыватных.

Рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне пачнецца сёлета 3 траўня і працягнецца па 1 чэрвеня ў рэжыме он-лайн.

Кампутаровая праграма ў парадку экспэрымэнта была пратэставаная летась у БДУіР і ГрДУ імя Янкі Купалы. Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі спадзяюцца, што такая сістэма ўпарадкуе рэгістрацыю і дапаможа весці яе па прынцыпе «аднаго вакна». Абітурыентам даецца права зарэгістравацца не болей чым на тры прадметы, а для сярэдне спэцыяльных установаў — толькі на два.

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]