На сайце грамадскай-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» пачалося галасаванне за асобаў, якія ствараюць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.

Цягам месяца штодня на сайце з’яўляліся імёны людзей, што праславілі ці праслаўляюць нашу краіну. Цяпер складзены спіс са ста дваццаці асобаў, з якіх па выніках галасавання, а таксама з улікам меркаванняў экспертаў будуць абраныя дванаццаць. Ім прысвецяць буклет і CD, якія распаўсюдзяць сярод экскурсійных агенцтваў, турыстычных фірм, грамадскіх і дзяржаўных арганізацый.

Цяпер большую колькасць галасоў набралі князь Вітаўт, Францішак Скарына, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч.

Галасаванне працягнецца да 3 мая.

nn.by

На адрас “Будзьма разам!” было даслана амаль 200 імёнаў. Найчасцей згадвалі: Тадэвуш Касцюшка, Францішак Скарына, Уладзімір Караткевіч, Васіль Быкаў, Вітаўт Вялікі, Ігнат Дамейка, Марк Шагал, Ефрасіння Полацкая, Уладзімр Мулявін, Леў Сапега, Адам Міцкевіч, Міхал Клеафас Агінскі, Кастусь Каліноўскі, Янка Купала, Рыгор Барадулін. Рэдакцыя “Будзьма разам!” адабрала 120 імёнаў, якія найбольш з дасланых адпавядаюць панятку “вобраз Беларусі ў свеце”.

Топ-12 імёнаў будуць вызначаныя з дзвюх частак: на падставе галасавання, а таксама з улікам меркавання экспертаў – публіцыстаў, гісторыкаў, філосафаў, літаратараў.

budzma.org

галасаваць тут

[supsystic-social-sharing id="1"]