Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
У краіне

Yandex па-беларуску!

Галоўная старонка yandex.by і старонка вынікаў пошуку даступныя на беларускім і рускіх мовах.
Пошук на гэтым партале ўлічвае марфалогію беларускай мовы і выкарыстоўвае новую формулу ранжыравання, створаную для Беларусі з дапамогай тэхналогіі Матрыкснэт. Гэта значыць, што карыстачы могуць задаваць запыты на дзвюх дзяржаўных мовах і атрымліваць адказы, якія найбольш падыходзяць для беларускай аўдыторыі, перадае it.tut.by.

“Чым больш цікавага будзе ў Байнэце, тым лепш мы будзем адказваць на пытанні карыстачоў, і тым больш людзей будзе пераходзіць з Яндэкса на мясцовыя сайты, – кажа дырэктар па рэгіянальным развіцці Яндэкса Аляксандр Лар’яноўскі. – Мы вельмі зацікаўлены ў развіцці інтэрнэту ў Беларусі і прапанаваны ўладальнікам сайтаў ужо гатовыя сэрвісы і прылады для развіцця сваіх рэсурсаў”.

Штотыдзень сэрвісамі Яндэкса карыстаецца 1,2 мільёна жыхароў Беларусі.

Генеральны дырэктар ТАА “Яндэкс” Аркадзь Валож паведаміў, што адкрыццё yandex.by – гэта “толькі пачатак нашай дзейнасці. Мы аб’яўляем наш прыход сюды для таго, каб збіраць інфармацыю”.

Адным з сэрвісаў, які відавочна атрымае хуткае развіццё, стане “Яндэкс.Мані”. У прыватнасці Аркадзь Валож распавёў, што “кампанія разгледжвае ‘’Яндэкс.Мані’’ як адзін з сэрвісаў, які можна запусціць у Беларусі. Аднак неабходна, каб правядзенне такіх плацяжоў не было забаронена і не былі забаронены трансмежныя пераклады.”

ej.by

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *