Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Вечар сакрэтаў паэтычнай кухні

Учора, цёплым нядзельным вечарам, сябры “Дзедзіча” зладзілі літаратурную вечарыну, каб правесці час у размовах пра ўзвышанае і прыгожае.

“Моладзь павінна быць усебакова развітай, – кажа адзін з арганізатараў сустрэчы Сяржук Зніклы, – і выдатна, калі чалавек у віры сучаснага жыцця знаходзіць час, каб пачытаць кніжкі. Вось мы і вырашылі, акрамя грамадскіх і палітычных акцый, турпаходаў, дыскатэк і кінапраглядаў, надаць увагу яшчэ і літаратуры і арганізаваць паэтычны вечар”.

Акрамя тых, каму проста цікавая літаратура, на сустрэчу прыйшлі паэты-пачаткоўцы, якія не пабаяліся выносіць на суд плады уласнай творчасці.

Пачаўся вечар  з размоваў пра паэзію і разгадвання сакрэтаў паэтычнай кухні. Неўзабаве разгарэлася дыскусія, якім шляхам павінна ісці сучасная беларуская літаратура: ці ўслед за класікай нашаніўскіх паэтаў, ці ў бок так і не засвоенага еўрапейскага мадэрнізму, ці адкрываць нешта новае.

Якую сцежку абралі юныя паэты Берасця, яны прадэманстравалі сваімі вершамі. Прагучалі творы розных напрамкаў, тэматыкі і , вядома, рознага мастацкага ўзроўня. З вершамі лепшага паэта (па агульнаму меркаванню ўдзельнікаў вечарыны) можна будзе пазнаёміцца ў наступным нумары газеты “Дзедзіч”.

Стэфанія  Малюта, dzedzich.org

4 каментарыя

Пакінуць адказ на Зміцер Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *