Беларусь, адзіная з краін-суседак Польшчы, у якой афіцыйнымі ўладамі не абвешчана жалоба па ахвярах трагедыі, якая адбылася у Смаленску.

Градмадскасць Беларусі, дэмакратычныя актывісты розных палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў выступілі з ініцыятывай правядзення “Хвіліны цішы” у Беларусі ў час пахавання прэзідэнта Польшчы.

Прапаноўваецца 18 красавіка а 15-й гадзіне спыніць рух, прыпыніцца на вуліцы, памаўчаць у гонар загінулых 10 красавіка ў Катыні сыноў і дачок Польшчы.

Асабліва варта спыніцца і хвілінай маўчання аддаць даніну павагі загінулым, выказаўшы тым самым салідарнасць з трагедыяй нашых суседзяў, каля наступных мясцінаў:

Берасце:  15-00, каля кансулату Польшчы на вул. Куйбышава;
Кобрын – каля касцела на вул. Першамайская;
Бяроза — каля касцёла на вул. Леніна;
Баранавічы –  каля касцёла на вул. Куйбышэва;
Пінск – каля касцёла на вул. Леніна;
Мінск –каля пасольства Польшчы і Чырвонага касцёла;
Гародня – каля кансулату Польшчы на вул. Будзёнага.

Але спіс гэтых мясцін няпоўны, таму ініцыятары правядзення «Хвіліны цішы» заклікаюць да праявы чалавечага спачування нашым суседзям у сувязі з напаткаўшай іх бядой у кожным населеным пункце.

Давайце ж і мы не застанемся абыякавымі да трагедыі.

Jaloba [supsystic-social-sharing id="1"]