7 красавіка калектыў ‘’Бюро радасці’’ брэсцкага грамадска-культурнага цэнтру падараваў свята дзецям Бучамлянскай школы-інтэрнату.
Свята адбылося ў рамках аўтарскага соцыа-культурнага праэкту ‘’Падаруйце дзецям радасць’’, што ажыцяўляецца з дапамогаю ‘’Чырвонага крыжа’’. Галоўнымі задачамі праэкт ставіць дараванне цяпла, унясенне новага добрга настрою дзецям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
– Галоўнаю мэтаю мы ставім далучэнне як мага больш арганізацый для супрацоўніцтва з нашым ‘’Бюро радсці’’, – распавяла Валянціна Курэша, і дапамогі нам з гэтым праэктам. Хочацца каб яшчэ больш людзей сталі неабыякавымі да гэтых дзяцей. Гульні, якія мы праводзім з дзецьмі, апіраюцца на беларускія абрады. Тым самым праз гульню мы знаёмім дзяцей з беларускай культураю. У гэты раз мы правялі майстар-клас па выцінанке, а у канцы красавіка мы плануем правесці для дзетак-інтэрнатаўцаў майстар-клас па пляценню паясоў.
За год існавання прэкту было ажыццяўлено 8 акцый.
Аліса Майская, dzedzich.org