Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Манеты, прысвечаныя Грунвальдскай бітве

Нацбанк Беларусі выдаў памятныя манеты “Грунвальдская бiтва. 600 год”. Дзве залатыя, срэбная і медна-нікелевая манеты з’явіліся ў абарачэнні 7 красавіка.
Сайт Нацбанка паведамляе, што на пярэднiм баку залатой манеты намiналам 50 рублёў, срэбнай i медна-нiкелевай манет змяшчаецца меч, якi па абрысе нагадвае чалавека. На залатой манеце – на фоне патрэсканай зямлi, на срэбнай i медна-нiкелевай манетах – на фоне кальчугi. На адваротным баку гэтых манет месціцца стылiзаваная пячатка ў выглядзе адбiтка вялiкага пальца, на якім напісана “Грунвальдская бітва” i “15.07.1410”.

На пярэднiм баку залатой манеты намiналам 20 рублёў змяшчаецца выява двух гатычных мячоў у абрамленнi вянка з дубовых лiстоў. На адваротным баку гэтай манеты месціцца чаша, увянчаная дубовымi лiстамi. Яна сімвалізуе пакуты вайны, а дзесяць крыжападобных пiрамiдальных выступаў на ёй азначаюць памяць пра тых, хто загiнуў падчас бітвы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *