Сустрэча творчай  інтэлігенцыі Берасця пад назвай “Сублімацыя” ў чарговы раз прайшла 1 красавіка ў кафэ “Магеллан”.

У кафэ сабраліся тыя, хто можа сублімаваць сваю энергію і накіроўваць моц “асноўных інстынктаў” у рэчышча культуры і мастацтва: музыканты, паэты, мастакі, журналісты, радыё-вядучыя, фатографы і інш.

Мерапрыемства праходзіла ў атмасферы свабоды, і гэта выяўлялася не толькі ў тым, што вядучыя, выступоўцы і гледачы ўяўлялі сабой адзінае цэлае і ўзаемадзейнічалі, увесь час мяняючыся ролямі. Да таго ж, творчыя імпэты не абмяжоўваліся ніякімі цэнзурнымі рамкамі: узвышаны тон часта разбаўляўся “сольнымі” жартамі вядучых (С. Петрухін і Б. Барскі), любімай тэмай якіх былі сіські і свярбячка інтымных месцаў. Відаць, гэта прарывалася іх таемнае “бессознательное”, якое не канчаткова паддалося сублімацыі.

Цудоўна атрымаліся акустычныя выступы ў шматлікіх  музычных гуртоў Берасця, як зусім новых, так і сталых. Асаблівым упрыгожваннем вечара была спявачка Руся, што нядаўна пакінула гурт “Indiga”. Яна грала ня дзіўным інструменце – адмыслоай флейты, якую яна папрасіла не блытаць з бурбулятарам.

Таксама ўсцешылі  “Всё сразу”, “Прана”, “Плюмбум” і інш. Адзін з самых чаканых гуртоў – “Ushuaia” – сыграў толькі адну песню, што тлумачыцца іх сціпласцю: яны не ведалі, ці дазволяць вядучыя сыграць ім яшчэ. А вяселыя хлопцы з “Музарт” заразілі публіку сваім растаманскім настроем, і яна пачала танчыць на месцах.

А скончылі вядучыя  заявай, што тыя музычныя кампазіцыі, якія сёння прагучалі, павінны стаць для берасцейцаў альтэрнатывай музыцы, якую круціць беларускае радыё. Дзякуючы такім праектам, яшчэ жыве сапраўднае мастацтва.

Стэфанія  Малюта

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. С. Малюта
    Ответить

    Чаму выпалі некаторыя словы?! Нейкая бязглуздзіца атрымалася:( А «сальныя» жарты — гэта не памылка, мілы Мармелад, не трэба было выпраўляць на «сольныя».

    Thumb up 0 Thumb down 0