Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

Майстар-клас па сярэднявечных танцах

25 і 26 сакавіка ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце прайшлі  майстар-класы па вогненым шоў і сярэднявечных танцах. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, якія зацікаўлены беларускай культурай і яе гісторыяй, а таксама брэсцкія клубы ”Сярэднявечная паляна” і ”Берасцейскі замак”. Ініцыятар майстар-класа – дырэктар менскага вольнага тэатра ”Дыгрыза” Аляксей Бурносенка.

– Падобныя майстар-класы праводзяцца ўжо некалькі гадоў, – распавёў А. Бурносенка, – бо ёсць шмат людзей, каму гэта цікава.  Галоўным чынам гэта лікбез – гэта значыць майстар-класы высокага ўзроўня, якія дапамагаюць прафесіяналам закрываць белыя дзюры ў сваіх ведах, аднак  варта адзначыць таксама, што падобны матэрыял будзе карысны і цікавы любому слухачу. Ды і матэрыял вельмі рэдкі – яго нават у інтэрнэце цяпер не знайсці. У нас склалася цэлая традыцыя. Усё на добрай волі. Нажаль, у нас няма спонсараў ці хоць бы дзяржаўнай падтрымкі – нават праезд аплачваем самі.

Майстар-класы былі праведзены  ў Гродна, Гомелі і  Менску, а зараз і ў Брэсце.

dzedzich.org

1 Comment

Пакінуць адказ на Алексей Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *