25 і 26 сакавіка ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце прайшлі  майстар-класы па вогненым шоў і сярэднявечных танцах. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, якія зацікаўлены беларускай культурай і яе гісторыяй, а таксама брэсцкія клубы »Сярэднявечная паляна» і »Берасцейскі замак». Ініцыятар майстар-класа — дырэктар менскага вольнага тэатра »Дыгрыза» Аляксей Бурносенка.

— Падобныя майстар-класы праводзяцца ўжо некалькі гадоў, — распавёў А. Бурносенка, — бо ёсць шмат людзей, каму гэта цікава.  Галоўным чынам гэта лікбез — гэта значыць майстар-класы высокага ўзроўня, якія дапамагаюць прафесіяналам закрываць белыя дзюры ў сваіх ведах, аднак  варта адзначыць таксама, што падобны матэрыял будзе карысны і цікавы любому слухачу. Ды і матэрыял вельмі рэдкі — яго нават у інтэрнэце цяпер не знайсці. У нас склалася цэлая традыцыя. Усё на добрай волі. Нажаль, у нас няма спонсараў ці хоць бы дзяржаўнай падтрымкі — нават праезд аплачваем самі.

Майстар-класы былі праведзены  ў Гродна, Гомелі і  Менску, а зараз і ў Брэсце.

dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

  1. Алексей
    Ответить

    Если пишите на реф.бел.языке от 1933 года, то пишите Минск, если на тарашкевице, то пишите всё по Браниславу, а не только МЕНСК

    Thumb up 0 Thumb down 0

Дадаць каментарый