Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Культура

„Свет нашых захапленняў” у Брэсце

З 26 сакавіка па 21 красавіка ў Брэсцкім мастацкім музеі працуе выстава „Свет нашых захапленняў”. Аўтарам прац, якія прэзентуюцца на выставе, з’яўляецца народны майстар і ў мінулым выкладчык малодшых класаў Таццяна Гарох. Выстава прапануе 54 казачныя экспанаты – іх тэмамі сталі бытавыя сцэны, казкі і сюжэтныя сцэнкі з тонкім гумарам.

– У асноўным гэта швіва, фларыстыка і сувеніры з прыродных матэрыялаў, – адзанчыла навуковы супрацоўнік музею Святлана Куліч. – Амаль ва ўсіх экспанатаў ёсць сваё асабовае назначэнне: карціны могуць выступаць як развіваючыя гульні для дзяцей. Дзіцё можа развіваць з дапамогаю іх тактыўныя адчуванні, вучыцца прамаўляць гукі ці нават зашпільваць гузікі.

Як адзаначае сама аўтарка выставы, натхненне выконваць такія працы прыходзіць да яе ў моманты суму і смутку. Менавіта тады і нараджаюцца такія яркія, светлыя і радасныя карціны. Гэта першая выстава Таццяны Гарох.

Аліса Майская, Радыё Рацыя


3 каментарыя

Пакінуць адказ на Алексей Адмяніць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *