У рамках штогадовай акцыі WWF «Гадзіна Землі» людзі ва ўсіх частках свету адключаць на адну гадзіну святло і электрычныя прылады ў падтрымку барацьбы са зменай клімату.

Галоўныя мэты акцыі — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы рацыянальнага выкарыстання электраэнергіі, заклік да рашучых мер па захаванні здаровага клімату і па зніжэнні выкідаў парніковых газаў. Плануецца, што ў гэтым годзе ў акцыі прымуць удзел 1600 гарадоў з 107 дзяржаў, што стане рэкордам у параўнанні з двума папярэднімі гадамі.

Першая «Гадзіна Землі» быў арганізаваны ў 2007 годзе ў Аўстраліі, калі 2.2 мільёна чалавек выключылі святло ў сваіх хатах на цэлую гадзіну, паказваючы сваю занепакоенасць зменай клімату, абумоўленага дзейнасцю чалавека. Ужо ў наступным годзе, у апошнюю суботу сакавіка больш 50 мільёнаў чалавек у 35 краінах далучыліся да акцыі. Такія сусветна вядомыя аб’екты як Калізей у Рыме, Сіднэйскі оперны тэатр, будысцкі храм Ват-Арун у Бангкоку, Каралеўскі палац у Стакгольме, Лонданскі Сіці-Хол і шматлікія іншыя таксама выключылі на 60 хвилин асвятленне ў знак занепакоенасці будучыняй планеты.

Па адзнаках навукоўцаў, у перыяд з 1961 па 2003 год уплыў чалавечай дзейнасці на экасістэмы планеты павялічыўся ў паўтара разы. Калі не рабиць услед ніякіх змен, то да 2050 году нам спатрэбіцца другая планета, каб задаволіць нашы запатрабаванні ў электраэнергіі, вадзе, ежы, а таксама ў прасторы для складавання адходаў. Вырашаць усе гэтыя праблемы, неабходна на розных узроўнях: палітычным, стратэгічным, тэхналагічным і, вядома ж, практычным. У сувязі з гэтым «Гадзіна Землі» заклікае змяніць простыя штодзённыя звычкі і эканомна расходаваць электраэнергію.

На сённяшні дзень «Гадзіну Землі» ўжо павялічыў досвед людзей пра праблемы змены клімату і стаў знакам барацьбы за рацыянальнае выкарыстанне энергарэсурсаў. Дадзеная акцыя дае кожнаму магчымасць удзелу ў рашэнні пытання пра будучыню нашай планеты і кожнага з нас.

Зрабі першы крок — выключы святло 27 сакавіка, у 20.30!

www.earthhour.org

Пераклад dzedzich.org

[supsystic-social-sharing id="1"]