Скандальны дыск «Права маладых — першы музычны блін», які вельмі неспадабаўся супрацоўнікам міліцыі, а таксама службовым асобам у ідэалагічным аддзеле і аддзеле моладзі горада Берасце, і быў канфіскаваны на фэсце «Гукі вясны» можна бясплатна спампаваць цяпер у інтэрнэце.

Складанка змяшчае 55 трэкаў творчых  калектываў і музыкаў, што зараз існуюць ці існавалі ў бліжэйшай гісторыі Берасцейскай вобласці.

«Права маладых» — гэта яскравы факт праявы  творчай шматбаковасці, ініцыятывы  і вольнай творчасці без цэнзуры і абмежаванняў.

Застаецца спадзявацца, што «Першы музычны блін» стане  сапраўдным адлюстраваннем сённяшніх  настрояў у грамадстве, а таксама перадасць жыццё, праблемы і зацікаўленасці моладзі такімі, якія яны ёсць на самой справе.

Асаблівае дзякуй усім творча актыўным людзям, якія спяваюць, лабаюць на гітарах, зводзяць міксы і чытаюць рэп нягледзячы на адсутнасць шоў-бізнесу і актыўнага культурнага жыцця па-за Менскам, але
прысутнасць розных неадэкватных людзей і штучна створаных у нашай краіне абмежаванняў.

Спасылкі для спампоўкі:
http://www.rapidshare.ru/1423235
http://ifolder.ru/16961867

[supsystic-social-sharing id="1"]

Каментарыi

Дадаць каментарый