Еўрапейскія студэнты мусяць стаць яшчэ больш мабільнымі, лічаць высокія чыноўнікі ЕС. У Брусэлі спадзяюцца, што праз дзесяць гадоў кожны пяты еўрапеец атрымае магчымасць часова павучыцца ў іншай краіне.

Еўрапейскі Саюз імкнецца да падвышэння мабільнасці сваіх студэнтаў. Пра гэта заявіла на адукацыйнай канфэрэнцыі ў Будапэшце камісар ЕС па пытаннях адукацыі Андрула Васіліу. Канфэрэнцыя была прысвечаная дзесяцігоддзю Балонскага працэсу.

Прадстаўнік Гішпаніі, якая зараз займае пасаду старшыні ЕС, назваў Балонскі працэс «унікальным вопытам, за якім з цікаўнасцю назіраюць па ўсім свеце», паведаляе інфармацыйны партал eu2010.es.

Канфэрэнцыі адбывалася на фоне шматлікіх крытычных выказванняў і выступленняў адносна Балонскай сістэмы, якія былі асабліва заўважныя на фоне скарачэнняў выдаткаў на адукацыю ў некаторых краінах КС восенню 2009 г.

Таксама ўдзельнікі канфэрэнцыі пацвердзілі, што да 2020 года кожны пяты выпускнік еўрапейскага ВНУ павінен атрымаць магчымасць на працягу некаторага часу навучацца ў іншай краіне, якая з’яўляецца ўдзельнікам агульнаеўрапейскай сістэмы вышэйшай адукацыі, паведамляе Deutsche Welle.

Адной з такіх праграм абмену з’яўляецца ініцыятыва Erasmus. За 22 гады яе дзеяння каля 3 мільёнаў студэнтаў атрымалі магчымасць павучыцца за мяжой. Цяпер каля 4 тысячаў ВНУ з 31 краіны ўдзельнічаюць у гэтай праграме.

Па словах еўрачыноўнікаў, даследаванні дэманструюць, што ўдзельнікі Erasmus развіваюць здольнасці, што граюць значную ролю ў цяперашнім свеце: лепшыя лінгвістычныя веды, разуменне іншых культур, самапавагу і ініцыятыўнасьць.

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]