У Беларусі ў продаж паступілі квіткі на фэстываль музыкі і мастацтваў Be2gether, што ў чацверты раз пройдзе 25–27 чэрвеня ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы з Беларуссю. На сёння ў продажы з’явіліся квіткі па 150 тыс. рублёў, але іх колькасць абмежаваная.

Бліжэй да датаў фэсту кошт квіткоў узрасьце да 350 тыс. рублёў. Колькасць квіткоў па 150 тыс. абмежаваная, і прадавацца яны будуць па два «ў адныя рукі». Візы для беларускіх наведвальнікаў фэсту традыцыйна будуць бясплатнымі. Замова квіткоў і даведкі па тэл. 029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт www.soundline.by.

generation.by

[supsystic-social-sharing id="1"]