Бельгійскі выдавецкі дом у чарговы раз здзівіў чытачоў – пасля “водаравых” газет у продаж трапіла 3d-газета.  Раскрыўшы нумар бельгійскай газеты La Derniere Heure (“Апошні час”), чытачы былі здзіўленыя – усе фотаздымкі і рэклама ў выданні былі аб’ёмнымі, а ў камплекце з газетай ішлі спецыяльныя 3D-акуляры.

Нумар газеты рыхтаваўся да друку тры дні, а анкалад прыйшлося надрукаваць на больш белай паперы, чым звычайна. Генеральны дырэктар выдавецкага дома IPM S.A. Дэніс П’ерар хваліўся, што раней ён ужо выпускаў “водарную” газету, кожная старонка з якой мела свой арыгінальны пах. “Ёсць яшчэ ідэя зрабіць “гаваркую” газету”, — расказаў ён.

Для прагляду выяў у фармаце 3D да кожнага асобніка газеты у камплекце ішлі спецыяльныя акуляры. Іх кошт на рынку складае каля $0,6, таму бельгійцы змаглі не павялічваць кошт выдання. Рэкламная акцыя дала плён – пра La Derniere Heure загаварылі па ўсім свеце. Продажы газеты выраслі на траціну – з 85 тысяч асобнікаў да 115 тысяч, – а даходы ад рэкламадаўцаў яшчэ мацней, у тры разы!

moladz.org

[supsystic-social-sharing id="1"]