Ахвяраваць на дзейнасць АРР Дзедзіч
Палітыка

Партыя БНФ ладзіць пікеты

Трэці дзень сябры Берасцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ, якія вылучаюцца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў, стаяць у вулічных пікетах, прысвечаных збору подпісаў.

Паводле слоў старшыні партыі Зміцера Шыманскага, збор подпісаў – гэта не галоўная іх мэта. Яны і да гэтага мелі ўжо дастатковую колькасць подпісаў для вылучэння ў кандыдаты.

– Колькасць сабраных такім чынам подпісаў значна меншая, бо многія не маюць пры сабе пашпартоў. Але ж асноўная мэта –  прадэманстраваць тое, што Партыя БНФ блізкая з народам. Кандыдаты, стоячы ў гэтых інфармацыйных пікетах, беспасрэдна размаўляюць з выбаршчыкамі, маюць магчымасць адказаць на іх пытанні, маюць магчымасць расказаць пра сябе больш падрабязна. Гэта праца дастаткова эфектыўная менавіта як сродак папулярызацыі партыі і яе кандыдатаў на гэтых выбарах, – адзначыў Шыманскі.

Наконт канчатковага ўдзелу ў выбарах сябраў партыі БНФ будзе вырашаць Сойм.

Галоўнай прычынай магчымага зняцця кандыдатур ад БНФ перад выбарамі будзе тое, што няма магчымасці пракантраляваць падлік галасоў.

Ганна Васілевіч, Радыё Рацыя


Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *