10 сакавіка ў Берасці сябры АГП і БНФ сустрэліся са шведскай партыяй ”Мадэратарства”. Нагодаю форуму стала абмеркаванне мясцовых кампаній. Увага была прысвечана пытанням аб тым, як планаваць і арганізоўваць кампаніі, ці патрэбныя структуры арганізацыям у малых гарадах, а таксама метадам далучэння моладзі да патрый і арганізацый.
– Нашая партыя працуе для дэмакратызацыі палітычных рэжымаў, у першую чаргу там, дзе няма дэмакратыі. На пачатку 90-х гадоў яна пачала сваё існаванне. Пачалі з Балтыйскіх краін. Зараз супрацоўнічаем з Турцыя, Украінай і нават краінамі Афрыкі. Я працую па беларускіх пытаннях. Ужо два гады БНФ супрацоўнічае са шведскай кансерватыўнай партыяй лібералаў ”Мадэратарства”, – падкрэсліў Крістіам Хальм (Kristian Halm), сябр шведскага парламенту і камітэта па міжнародных адносінах.
У выніку форуму былі вылучаны асноўныя праблемы арганізацыі кампаніі і метады іх вырашэння.
Аліса Майская, dzedzich.org