У Беларускім дзяржаўным універсітэце пачнецца набор на “прыкладную інфарматыку” і “аэракасмічныя Радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі”. Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.
Так, у БНТУ з’явіцца спецыяльнасць “геадэзія”, а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – “руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)”, “беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)”.
У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць “біаэкологію”, у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі “электронныя сістэмы бяспекі”, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – “экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт”, у Полацкім дзяржаўным універсітэце – “аўтамабільныя дарогі”, “геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)”, “электразабеспячэнне”. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з’явіцца спецыяльнасць “музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”.